Як выбраць водар на 8 сакавіка і на любы іншы дзень: парады аромастыліста

|

Для чаго патрэбныя водары?

 

Натуральны водар – завяршальны штрых у вобразе жанчыны і мужчыны. Адзенне гэта вонкавае ўпрыгожванне, а водар – ваша ўнутраная прыгажосць. Ён дапамагае змяняць дзелавую і асабістую сферы жыцця. Натуральныя водары нясуць ароматэрапеўтычнае ўздзеянне на падсвядомасць. Яны могуць стымуляваць да дзеянняў, танізаваць, супакойваць, прыцягваць, здымаць дэпрэсіўны стан і нават умацоўваць імунітэт.

 

 

 

Чым адрозніваюцца парфума, парфумаваная вада, туалетная вада і адэкалон?

 

Ёсць чатыры віды парфумернай прадукцыі: духі, парфюмаваная вада, туалетная вада і адэкалон. Адрозніваюцца яны канцэнтрацыяй парфумернай кампазіцыі, гэта значыць спіртавога або водна-спіртавога раствору сумесі духмяных рэчываў і эфірных алеяў. Натуральны водар складаецца з эфірных алеяў, спецыяльнага парфумернага спірту і вады.

 

У парфуме канцэнтрацыя кампазіцыі 21-30%, пах застаецца на скуры больш за восем гадзін. У парфумаванай вадзе канцэнтрацыя ніжэй – 12-18%. Нядаўна на беларускім рынку з’явілася больш стойкая парфумаваная вада канцэнтрацыяй 20%. Яна адрозніваецца ўстойлівасцю і трымаецца на скуры да васьмі гадзін.

 

Туалетная вада мае канцэнтрацыю яшчэ менш – 4-10%, застаецца на скуры дзве-тры гадзіны. Адэкалон – 1-4% і час дзеяння зусім нядоўгі.

 

 

Зразумець, што вы купляеце, можна па надпісе на ўпакоўцы і флаконе: парфума – PARFUM, парфумаваная вада – EAU DE PARFUM, туалетная вада – EAU DE TOILETTE, адэкалон – EAU DE COLOGNE.

 

Якія існуюць водары?

 

Велізарнае мноства пахаў можна падзяліць на ўмоўныя групы. Тыпы водараў класіфікуюцца ў залежнасці ад яго галоўнай тэмы. Гэтыя групы агульныя для мужчынскіх і жаночых пахаў: свежыя, кветкавыя, усходнія, драўняныя, шыпровыя, фужэрныя і скураныя водары.

 

 

Групы дзеляцца на сямейства, якіх вельмі шмат. Адна толькі група кветкавых пахаў дзеліцца на кветкава-зялёныя, кветкава-садавінавыя, кветкава-цытрусавыя, кветкава-драўняныя, кветкава-салодкія, кветкава-альдэгідныя, усходне-кветкавыя і іншыя.

 

Мужчынскіх сямействаў менш: фужэрна-свежыя, фужэрна-цытрусавыя, шыпрово-драўняныя і усходнія.

 

Як абраць якасныя водары?

 

Звяртаць увагу на ўпакоўку, на тое, як на ёй нацягнута плёнка, на наяўнасць вычарпальнай інфармацыі аб вытворцы на адваротным баку. Пульверызатар, флакон і ўпакоўка павінны быць выкананы ў адной колеравай гаме і стылістыцы. Шкло флакона не павінна быць тонкім.

 

Самую важную ролю мае якасць сыравіны, з якой выраблены водар. Але па знешніх прыкметах яго не вызначыць, таму пры выбары водару трэба наносіць яго на скуру.

 

Натуральныя французскія парфумы маюць трохнотную кампазіцыю (верхняя нота, нота “сэрца”, канчатковая нота). Пры выкарыстанні яны раскрываюцца на скуры паступова і з часам мяняюцца. Да таго ж, натуральная парфума гучыць у кожнага чалавека па-рознаму, падкрэсліваючы яго індывідуальнасць.

 

 

Выбіраючы парфуму з сяброўкай ці сябрам, можна нанесці абодвум той самы водар. Калі ён раскрыўся па-рознаму, значыць ён якасны.

 

У натуральных водарах высокай якасці прысутнічае хімон, дзякуючы якому парфума захоўвае свае ўласцівасці доўгі час – каля трох гадоў.

 

Чым пагражае выбар падробкі?

 

“Алергікі” вельмі адчувальныя да водараў і няякасная парфума можа выклікаць у іх алергічную рэакцыю. Няякасны “сінтэтычны” водар не падкрэсліць вашу індывідуальнасць і прынясе стрэс для арганізма. У горшым выпадку – парушыць нюх.

 

Як зразумець, што гэта “твой” водар?

 

Для пачатку трэба вызначыцца, для чаго патрэбен водар. Пасля гэтага абраць яго групу. Выбіраючы, нанесці на тэстэрную паперу і “паслухаць”, прадставіць сябе ў водары. Нанесці водар на адкрыты ўчастак скуры – запясце або локцевы згін. І “пажыць” з гэтым водарам. Натуральныя французскія водары змяняюцца на працягу дня. І да вечара водар можа кардынальна змяніцца.

 

Калі вы ўдыхаеце водар на скуры і ў вас паляпшаецца настрой, пачынае радасна біцца сэрца, то гэта ваш водар. Важна ўлічыць сезон, стыль вашага адзення, сітуацыю, для якой выбіраецца водар, настрой, характар, тэмперамент, стан скуры – на тоўстай і сухой духі раскрываюцца па-рознаму.

 

Але калі водар гучыць дакучліва, не набывайце яго па прынцыпе “сцерпіцца-злюбіцца”. У ім вам будзе некамфортна.

 

 

 

Навошта патрэбен “гардэроб водараў”?

 

Для розных сітуацый патрэбен розны водар. Гардэроб водараў гэта індывідуальна падабраная калекцыя, дзе ёсць водары на ўсе выпадкі жыцця. Водар трэба падбіраць па сезоне, надвор’і, вопратцы, настрою і сітуацыі. Дзіна лічыць, што трэба мець каля васьмі водараў. Жанчыне хочацца быць рознай. І на працягу дня можна мяняцца, змяняючы толькі водары.

 

Як аромастыліст падбірае водары?

 

Часта жанчына ці мужчына не ведаюць, чаго хочуць ад парфумы. Аромастыліст улічвае рытм жыцця, стыль адзення, характар, тэмперамент і асабістыя пажаданні. Студэнтцы трэба быць бадзёрай на працягу дня. Ёй падыдуць кветкава-зялёныя водары, якія танізуюць і надаюць энергію. Дзелавой жанчыне падыдзе стрыманы кветкавы водар, які настройвае на працоўны лад. Для спартыўнай можна выбраць дынамічны цытрусавы і свежы водар. Для адпачынку жанчынам падыдуць расслабляльныя або свежыя араматы. Для паўсядзённага жыцця – кветкава-фруктовыя. А на вячэрні выхад – шматбаковы ўсходні і кветкава-салодкі водары, якія ахінаюць, надаюць сэксуальнасць, жаноцкасць і загадкавасць.

 

 

 

Як правільна наносіць водар?

 

Флакон трэба патрэсці, каб эфірныя алеі раўнамерна размеркаваліся. Водар трэба наносіць на “цёплыя кропкі”, дзе пульсуе кроў: запясце, далонь, локаць, скронь, мочкі вушэй, шыйная ямінкі, грудзі, патыліцу. Апошні штрых – пырснуць і ўвайсці ў воблака водару. Улетку можна наносіць водар пад каленную рэпку, на падол сукенкі. Мужчынам – на гальштук, пінжак. Важна зрабіць не больш за чатыры нанясенні водару на скуру, каб не перабраць. Трэба памятаць, што парфума – гэта шэпт, парфумаваная вада – размова, а туалетная вада – крык. Выбірайце від парфумерыі ў залежнасці ад таго, як вы хочаце пра сябе заявіць.

 

 

 

Як правільна захоўваць парфуму?

 

Не варта іх захоўваць у ванным пакоі і пад прамымі сонечнымі промнямі. Падыдзе туалетны столік у пакоі, куды не трапляе наўпрост сонца. Лепш захоўваць парфуму ва ўпакоўцы.

 

Ці можна выбіраць водары ў падарунак?

 

У падарунак лепш выбіраць не водар, а індывідуальны падбор водару. Хай выбарам зоймецца прафесіянал. Аромастыліст з вобразам і пажаданнямі чалавека падбярэ патрэбны водар.

 

Як водар уплывае на жыццё жанчыны?

 

Калі нешта хочаш змяніць у жыцці – пачні з сябе, са стварэння новага ладу. Вобраз ствараецца не толькі са змены фрызуры, стылю адзення, а яшчэ і з удала падабранага водару. Водар – гэта новыя эмоцыі і ўражанні. Гэта магчымасць заявіць пра сябе па-новаму, раскрыць свой унутраны патэнцыял, настроіцца на пазітыў і кожнае імгненне адчуваць сябе шчаслівай жанчынай. Вясна – гэта чаканне новага, нараджэнне новых ідэй і планаў. Каб рэалізаваць усё задуманае, не забывайце штодня карыстацца водарамі, бо гэта разыначка кожнай жанчыны. У водары жанчына звяртае на сябе ўвагу і застаецца ў памяці надоўга.