Мядзьведзь Мікіта з гарадзенскага заапарка павіншаваў жанчын са святам
Сваімі рукамі, а дакладней сваімі лапамі, з трактарнай покрыўкі ён змайстраваў велізарную лічбу 8, павіншаваўшы такім чынам супрацоўніц і наведвальніц заапарка з надыходзячым святам.
Да віншаванняў свайго гадаванца з пажаданнямі усім прадстаўніцам прыгожага полу шчасця, здароўя і дабрабыту далучаецца і калектыў супрацоўнікаў заапарка.
Па відэа Алега Жданкіна, дырэктара заапарка, можна прыгадаць, як выглядае галантны гарадзенскі мішка Мікіта.