Кітайскія бізнесмены ў час візіту ў Гродна зацікавіліся інвестыцыямі ў Аўгустоўскі канал

|

Кітайскія бізнесмены праводзілі перамовы з кіраўніцтвам СЭЗ і прадстаўнікамі прадпрыемстваў-рэзідэнтаў наконт гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і сумесных праектаў у прамысловай і турыстычнай сферах.

 

Дэлегацыя даведалася пра ўмовы працы ў межах СЭЗ, пазнаёміліся з прапановамі рэзідэнтаў, сярод іх “Квінфуд”, “Біяком”, “Біяком-Тэхналогія”, “АКЗ Мерлан”, “Лакафарба”, “Медлен” і іншых. У сустрэчы ўдзельнічаў таксама гендырэктар Гродзенскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Мечыслаў Касцюк.

 

Асаблівую ўвагу кітайскія бізнесмены звярнулі на праекты ў сферы машынабудаўніцтва, харчовай і лёгкай прамысловасці, хімічнай і мэблевай галінах.

 

Гродзенская вобласць мае намер пастаўляць прадукты харчавання і ў Італію і Кітай

 

Патэнцыял у беларуска-кітайскіх дзелавых адносінах, паводле кітайскіх партнёраў, ёсць у сферы турызму. Дэлегацыя зацікавілася інвестыцыйнымі праектамі турыстычна-рэкрэацыйнага парку “Аўгустоўскі канал”, якія таксама прэзентавалі на сустрэчы.

 

Чакаецца, што ў 2016 годзе ў Гродна завітае дэлегацыя турыстычных кампаній правінцыі Ганьсу.

 

Гродзенская вобласць і правінцыя Ганьсу супрацоўнічаюць з 2014 года. Восенню 2015 года кітайцы паабяцалі набыць з аўкцыёна гасцініцу “Гродна”. Але не набылі.

 

Фота: grodnoinvest.by