Сяргей Башлыкевіч расказаў у Гродне пра “сэкс з барадатым мужчынам”

|

Сяргей Башлыкевіч, лідар Leibonik-band, цяпер выступае сольна, бо гурт у часовым адпачынку. Яго творчасць падзяляяцца на сур’езную, дзе ён спявае пра касінераў, і несур’езную з песнямі пра “Аліварыю” і бараду. “Фішка” музыкі, ад якой ён цяпер адмовіўся – выступаць з гуртом у цішотках з імёнамі беларускіх пісьменнікаў.

 

 

Для “Твайго стыля” Сяргей Башлыкевіч адказаў на пяць пытанняў пра бараду.

 

Якую ролю барада грае ў тваім іміджы?

 

Нейкую ролю грае. Без барады мяне часам нават не пазнаюць – летам, калі пагалюся. Апошнім часам спрабую не акцэнтаваць на гэтым увагу, а спяваць пра нешта іншае. Ёсць у мяне “Барадаты цыкл”, які я ніяк не зжыву. Я напісаў яго калісьці як трыб’ют гурту The beards. Там я іх песні перарабляў і свае складаў. Песен у цыкле было шмат, цяпер засталося толькі тры, якія я спяваю, калі папросяць.

 

 

За колькі вы б пагаліліся?

 

Для вас бясплатна – вы толькі папрасіце [усміхаецца].

 

Ці могуць жанчыны насіць бараду? Як вы ставіцеся да Канчыты Вурст?

 

Канчыта – своеасаблівая жанчына. Нармальна стаўлюся, абы чалавек добры быў. Носяць жа жанчыны вусы – значыць, і бараду можна [смяецца].

 

 

Хто галоўны барадач краіны?

 

Доктар Хадоркін, канешне ж! Пасля яго – Уладзімір Цэслер – крэатыўны барадаты чувак.

 

Які ён – сэкс з барадатым мужчынам?

 

Шыкоўны, пакуль ніхто не скардзіўся [смяецца].

 

 

Дарэчы, Сяргей Башлыкевіч і гарадзенскі гурт Dzieciuki рыхтуюць сумесны праект. Падрыхтоўка распачнецца, калі Dzieciuki прэзентуюць новы альбом, і ў музыкаў будзе больш вольнага часу. Канцэпцыя праекту ўжо ёсць.