Напярэдадні Вербніцы сотні каталікоў прайшлі Крыжовым шляхам па цэнтры Гродна
Моладзь з усіх парафій горада па чарзе несла крыж, спявала і чытала фрагменты Евангелля ды ўласныя разважанні.
Малітоўнае шэсце на фоне вечаровага горада выглядала ўрачыста, а фігура ўкрыжаванага Ісуса, вернікі з запаленымі паходнямі і свечкамі, малітва і спеў дадаткова прыцягвалі ўвагу.
Як на набажэнстве, так і пад час шляху, святары заклікалі гарадзенскую моладзь прыняць удзел у Сусветных днях моладзі, якія пройдуць летам 2016 года ў Кракаве. Туды збіраецца прыехаць і Папа Францішак.