Вяселлі ў магічны дзень
Звычайна сярод тыдня рапісваюцца не больш як 10 пар, тлумачыць дырэктарка Дома грамадзянскіх абрадаў гродзенскага гарвыканкама Галіна Казакова.
Як правіла, сама рэгістрацыя адбываецца непублічна і без гламуру.
А сёння ўсе пары абралі варыянт па-святочнаму. Уся справа ў спалучэнні лічбаў, упэўненая сп. Галіна.
За прыгожай датай будзе стаяць гэткае ж прыгожае і доўгае жыццё. Прынамсі, у ЗАГСе маладых на гэта настройваюць.
Да таго ж сёння святкуецца Міжнародны дзень прыгажосці.