За колькі можна купіць домік з участкам пад Гродна? Парады, як не памыліцца з купляй дачы мары
Перавага аддаецца дачам са святлом, вадой, вадаёмам паблізу. Улічваецца, як далёка да іх дабірацца. Цяпер людзі сталі надаваць увагу і наяўнасці пастаяннай крыніцы пітной вады. Бо вадаправод на дачы сезонны: выключаецца пры першых замаразках і ўключаецца прыкладна на травеньскія святы.
Моладзь, як правіла, набывае дачу для адпачынку. Больш старэйшых, сямейных людзей цікавяць памер надзелу і ўрадлівай зямлёй. У сярэднім кошты на ўчасткі з вадой і святлом, садовай хаткай у бліжэйшых да горада садаводчых таварыствах вар’іруюцца ад 138 да 375 мільёнаў рублёў, піша “Гродзенская праўда”.
За дачу са старым домікам і камунікацыямі, што месціцца непадалёк ад возера Юбілейнага, у 15 хвілінах хады да канчатковага прыпынку ў Баранавічах, просяць 160 мільёнаў рублёў. Соткі з двухпавярховым домам з ацяпленнем, мэбляй і бытавой тэхнікай у пяці кіламетрах ад мікрараёна Альшанка прапануюцца за 375 мільёнаў рублёў. Пры гэтым гандаль дарэчны. Добраўпарадкаваны ўчастак 6 сотак з дачным домікам з печчу, камінам, душавой кабінай ў раёне Каробчыц прапануецца за 660 мільёнаў рублёў.
Некаторыя ўладальнікі участкаў прыцягваюць пакупнікоў магчымасцю правесці газ. Газіфікацыя садаводчых таварыстваў сапраўды магчымая. Да прыкладу, у цяперашні час газіфікуецца садоўніцкія таварыствы ў раёне возера Юбілейнага. Правесці газ да падмурку дома тут, як распавялі садоўнікі, абыдзецца каля 27 мільёнаў рублёў. Але гэта палова справы. Далей клопаты па правядзенню газа ў доме лягуць на гаспадароў.
Газіфікацыя – справа добрая. Аднак неабходна ўлічыць, што тарыфы на прыродны газ у садаводчым таварыстве ў разы вышэй, чым у жылфондзе. Гэта значыць, там, дзе ніхто не прапісаны на пастаяннай аснове, плаціць за камуналку зараз прыйдзецца па поўным кошце. А дом у садаводчым таварыстве, згодна з заканадаўствам, у прынцыпе не прызначаны для пастаяннага пражывання. Таму і зарэгістравацца ў ім па месцы жыхарства немагчыма.
Тым, хто шукае самы танны варыянт, варта звярнуцца ў Гродзенскі райвыканкам. Па дадзеных на 1 сакавіка, у 33 садаводчых таварыствах Гродзенскага раёна налічвалася звыш тысячы свабодных зямельных участкаў. У асноўным гэта надзелы, аддаленыя ад рысы горада на 12-40 кіламетраў. Як правіла, без камунікацый. Больш за ўсё участкаў у СТ”Гарант” (у раёне вёскі Грыўкі, 12 кіламетраў ад горада), СТ “Кабачок” (Баяры, 22 км ад горада), Прыволле (Рацічы, 21 км).
Як распавёў старшыня СТ “Пагараны” Алег Чарток, попыт на ўчасткі ёсць. Таварыства знаходзіцца блізка да горада. Праведзены святло і вада. Таму тры ўчасткі, якія былі канфіскаваныя ў нядбайных гаспадароў, хутка знайшлі новых уладальнікаў.
Пра тое, што не могуць пахваліцца рэальнымі здзелкамі, распавялі ў адным з гродзенскіх агенцтваў нерухомасці. Хоць вясна – найлепшы час для продажу дачы, пік попыту звычайна быў з сакавіка па травень. Але цяпер большасць пакупнікоў занялі пазіцыю чакання ў надзеі, што кошты ўпадуць. Спецыялісты не бяруцца прагназаваць сітуацыю далей.
Участкі без хаты можна набыць па куды больш нізкай цане. Так, звычайны ўчастак без расліннасці і камунікацый, але ў прыгожым месцы каля лесу і возера прадаецца за 60 мільёнаў. За меншы па памеры ўчастак, але з вадой і святлом, просяць 4 з паловай тысячы даляраў. У сярэднім, цэны на ўчасткі без хатак вар’іруюцца ад 3 да 10 тысяч даляраў у залежнасці ад умоў. Зрэшты, у некаторых выпадках лічбы даходзяць і да больш чым 20 тысяч долараў.
На якія яшчэ дробязі трэба звярнуць увагу, каб пасля не пашкадаваць аб куплі? “Гродзенскі зялёны партал” падрыхтаваў парады, якія дапамогуць не памыліцца з купляй дачы вашай мары.
Плошча, размяшчэнне і кошт, безумоўна, галоўныя крытэрыі пры прыняцці рашэння аб куплі, менавіта яны ў першую чаргу кідаюцца ў вочы. Але ёсць шэраг нюансаў, пра якія ў мітусні можна проста забыцца, але якія здольныя пасля сапсаваць усю радасць ад набыцця.
1. Неўзаконеныя дачныя забудовы сустракаюцца досыць часта, у выніку дом можа проста не мець дазваленчых дакументаў.
2. Звярніце ўвагу на дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на дачу чалавека, у якога вы купляеце ўчастак. Набыць дачу ў таго, хто не з’яўляецца яе ўласнікам, нельга. Праверце наяўнасць усяго неабходнага пакета дакументаў.
3. Вывучыце, наколькі дакладна ў дакументах вызначаны межы дачнага ўчастка, каб потым не ваяваць з суседзямі за кожны спрэчны метр.
4. Удакладніце, ці магчыма правесці на ўчастак адсутныя камунікацыі. Бывае так, што на ўчастак тэхнічна немагчыма правесці, напрыклад, ваду.
5. Вырашыце, для чаго вам дача, і высвятліце мэтавае прызначэнне вашага будучага ўчастку. Калі вы хочаце жыць у загарадным доме пастаянна і аформіць у ім рэгістрацыю па месцы пастаяннага жыхарства, то вам трэба купляць ўчастак, прызначаны па дакументах “для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома”. Калі вы збіраецеся вырошчваць на ўчастку гародніну і садавіну, то шукайце ўчастак “для вядзення калектыўнага садоўніцтва і агародніцтва”, на якім неабавязкова ўзвядзенне дома. Калі ж вы збіраецеся засеяць ўчастак траўкай і выязджаць туды з мэтай пазагараць і адпачыць каля грылю, то набывайце ўчастак “для дачнага будаўніцтва”, дзе абавязкова будаўніцтва дома, а перекопку зямлі пад градкі можна занядбаць.
6. Перагаварыце з прадаўцом і фіксуйце на паперы ўсе пытанні, аж да таго, пераходзіць да вас разам з участкам любімая яблыня ранейшага гаспадара ці вырашчаная ім градка з морквай. Вядомыя выпадкі, калі прадметам спрэчкі станавілася дачная садавіна – абодва бакі лічылі, што маюць на яе права.
7. Паспрабуйце даведацца, ці не плануецца ў бліжэйшы час у ваколіцах вашай дачы ўзвядзенне якога-небудзь гаспадарчага аб’екта. Напрыклад, жывёлагадоўчай фермы, здольнай забрудзіць ваду і паветра вакол сябе. Ці як, напрыклад, у Мінскай вобласці, дзе на 2016 год запланавалі стварэнне 2 смеццевых палігонаў каля вёсак Ванькоўшчына (Пухавіцкі раён) і Дубаўляны (Мінскі раён). Цэны на ўчасткі ў той мясцовасці рэзка пайшлі на спад.