Пасажыр з нажом спрабаваў забіць гродзенскага таксіста

|

Пасажырам таксі аказаўся чалавек, які раней ужо трапляў у поле зроку праваахоўных органаў. У 2003 годзе ён быў асуджаны за разбойнае нападзенне, а гэтым разам, мабыць пад уздзеяннем алкаголю,  хлопец вырашыў пайсці на забойства.

 

Праз некаторы час у дарозе ён паведаміў кіроўцу, што адчувае сябе не зусім добра і папрасіў спыніць машыну. Кіроўца стаў змяншаць хуткасць, а пасажыр дастаў з сумкі зброю. Рэзкім ударам ён накіраваў кухонны нож кіроўцу ў вобласць шыі. На шчасце для пацярпелага, ўдар нажа праслізнуў  збоку  і не стварыў сур’ёзных наступстваў для здароўя.

 

Ктроўца стаў аказваць актыўны супраціў і змог даць адпор нападніку. Зразумеўшы, што таксіст мацнейшы, падазраваны выскачыў з машыны ў кювет. Аднак кіроўца не даў нападніку сысьці. Ён амаль на хаду выскачыў з машыны і кінуўся ўслед. Дагнаўшы нападніка, таксіст даў рады скруціць яго, а тым часам з іншага аўтамабіля, што праязджаў міма, выклікалі міліцыю.

 

Праваахоўнікі затрымалі падазраванага, пацярпелы, пасля атрымання неабходнай медычнай дапамогі, адправіўся дадому.