Унікальная для Гарадзеншчыны гага з лютага жыве пад Бераставіцай

Пасялілася гага на возеры ў вёсцы Старынцы Бераставіцкага раёна. Першым яе ўбачыў уладальнік гаспадаркі “Дубовае ранча” Аляксандр. Менавіта ён паведаміў гарадзенскім арнітолагам пра ўнікальную для нашых шырот птушку.

 

 

Намеснік старшыні абласнога аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Дзмітрый Вінчэўскі:


“Ніхто дакладна не ведае, як птушка апынулася ў Гродзенскай вобласці. Асноўная папуляцыя гэтых птушак жыве на поўначы Еўразіі. Яны марскія, а бліжэйшае мора да нас – Балтыйскае.


Некалькі гадоў таму невялікая папуляцыя з’явілася на Украіне на Чорным моры. У нас практычна ніколі не было.


Толькі ў 2007 годзе была заўважаная адна на Юбілейным возеры – тады пасля ўрагану яе і занесла ў наш край. Але паколькі птушка корміцца малюскамі, то выжыць у нашай краіне ёй будзе вельмі цяжка”.

 

У лепшым выпадку птушка адляціць, у горшым – памрэ ад голаду.

 

 

Больш цікавай інфармацыі пра гэтую птушку глядзіце тут.

 

Штогод беларускія арнітолагі і бёдуотчары рэгіструюць каля 150 залётаў розных рэдкіх для краіны відаў птушак.