За год колькасць пакупнікоў кітайскіх тавараў у Беларусі вырасла на 70%
У дадзены момант сярэдні чэк беларускага карыстальніка ў кітайскіх інтэрнэт-крамах складае каля 157 тыс. беларускіх рублёў [тут і далей – па курсе Цэнтрабанка Расіі на 19.04.2016]. За год гэтая сума амаль не змянілася, знізіўшыся ўсяго на 5%. Кожны, хто здзяйсняў анлайн-пакупкі ў Паднябеснай, у сярэднім аплаціў тры замовы. Часцей за ўсё кітайскія тавары куплялі карыстальнікі з Мінска, Віцебска і Гомеля, адзначылі ў прэс-службе кампаніі “Яндэкс. Грошы”.
Традыцыйна больш за ўсё анлайн-пакупак людзі здзяйснялі ў дні сусветных распродажаў і перад буйнымі святамі. Так, самы высокі пік продажаў прыйшоўся на Дзень халасцякоў, калі кітайскія інтэрнэт-крамы абвяшчаюць вялікія зніжкі. Тады беларускія пакупнікі выдаткавалі на заказы ў Кітаі ў 12 разоў больш, чым у звычайныя дні, а сярэдні чэк вырас да 241 тыс. беларускіх рублёў. Не эканомілі карыстальнікі і на падарункі да 8 Сакавіка – у перадсвяточныя дні іх выдаткі на кітайскія тавары павялічыліся ў два разы.
У даследаванні ўлічваліся плацяжы, зробленыя з 1 красавіка 2015 па 1 красавіка 2016 году праз “Яндэкс.Касу”. Яна дазваляе інтэрнэт-крамам прымаць плацяжы усімі папулярнымі спосабамі – ад банкаўскіх карт і электронных кашалькоў да мабільных рахункаў.
Дарэчы, у самай папулярнай кітайскай інтэрнэт-краме AliExpress зараз дзейнічаюць зніжкі да 70% на аксесуары для смартфонаў.
Фота: unsplash.com/taduuda