У Мурманску спалілі капусту, якая патрапіла пад санкцыі. Сляды вядуць у Гродна

|

Капусту выявіла мабільная брыгада, якая сочыць за тым, каб на тэрыторыю Расіі не трапляла прадукцыя з краін Еўрасаюза, на якія Масква наклала эканамічныя санкцыі.

 

Праверка выявіла, што капуста патрапіла ў Мурманскую вобласць з Польшчы (канкрэтна – з Беластока) транзітам праз Гродна. 

 

Паводле дакументаў, адпраўляльніцай у Мурманск 34 кг кітайскай капусты была прадпрымальніца з Гродна, якая, паводле пададзеных сайтам hibiny.com звестак, жыве на вул. Кабяка.

 

Звязацца з жанчынай нам не ўдалося, але мы пагутарылі з яе сынам. З яго словаў, сям’я нічога не ведае пра капусту ў Мурманску. Прадпрымальніца прадае гародніну на рынку ў Ждановічах, а далейшы лёс прадукцыі, якую могуць перасылаць куды заўгодна, яна не адсочвае.