У Гродне злодзеі дэкаратыўных раслін крадуць нават пад носам у міліцыі

Два кусты самшыту зніклі так жа хутка, як з’явіліся. Са слоў супрацоўнікаў Зелянбуда, на зямлі былі сляды жаночага абутку. Хаця будынак абсталяваны камерамі відэаназірання, гэта не адпужала смелага злодзея. Па інфармацыі “ТС”, яго яшчэ не адшукалі.


“Мы не паспяваем саджаць, а людзі крадуць. Яны ж павінны зразумець, што мы горад робім прыгажэй. Спачатку адзін самшыт скралi ля будынка УУС, а потым і другі. Людзі перасталі баяцца, калі ўжо пад носам у міліцыі крадуць. Трэба пакараць аднаго публічна па максімуму і, я ўпэўненая, што іншыя больш не палезуць на чужыя градкі”, – падзялілася меркаваннем адна з супрацоўніц Зелянбуда.

 

За крадзеж саджанцаў – царкоўны праклён?

 

Зелянбудаўцы хутка ізноў пасадзілі расліны ля будынка УУС. Кошт аднаго куста самшыта – каля 50 тысяч рублёў.

 

Варта адзначыць, што злодзеі дэкаратыўных хмызнякоў і дрэў актывізуюцца ў дачны сезон. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца туі і ядлоўцы.

 

На Фолюшы крадуць дрэвы

 

Iлюстрацыя выпадковая, supersadovnik.ru