“Гродна-93” прайграў трэці матч фіналу і стаў традыцыйна другім

Пасля двух прайграных матчаў у Гродне падапечныя Андрэя Васiлеўкі ў трэцім паядынку фіналу не здаваліся. Гарадзенцы здолелі супрацьпаставіць грозным мінчанам якасны і эфектны баскетбол. Практычна на працягу ўсёй гульні гарадзенскія баскетбалісты стараліся гуляць на роўных з “Цмокамi”. Але ў фінале перамог мацнейшы.

 

Да апошняй чвэрці “драконы” падыходзілі з актывам у 11 балаў, што яшчэ не гарантавала перамогі, тым больш, што сярод гарадзенцаў знайшліся баскетбалісты, якія ў пераломныя моманты маглі ўзяць на сябе лідарскія функцыі. Аднак фартуна была на баку гаспадароў. Трэцяя сустрэча скончылася з лікам 100-84.


“Цмокі-Мінск” – “Гродна-93” 100:84 (32:24; 23:26; 22:16; 23:18)

 

Пасля матчу адбылася цырымонія ўзнагароджання. Пераможца і срэбраны прызёр атрымалі кубак і медалі. Таксама былі названы лепшыя гульцы па амплуа: абаронца – Кірыла Сітнік (“Гродна-93”), нападаючы – Іван Мараш, цэнтравы – Аляксей Лашкевіч, лепшы гулец фінальнай серыі – Джасцін Грэй (усе – “Цмокi-Мiнск”).

 

align=”” width=”725″ height=”484″ >

Фота: minsknews.by