Больш за 500 чалавек у цэнтры Гродна стварылі вялізнае сэрца
“Падай руку дапамогі” – інфармацыйная акцыя, якая доўжылася ад снежня 2015 па май 2016 года. Яна закранула ўсе школы Гродна. Мэтай акцыі, ініцыяванай “Гродзенскім дзіцячым хоспісам” пры падтрымцы Аддзела адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама, стала папулярызацыя ідэі хоспісаў, развіццё дабрачыннасці сярод моладзі і фарміраванне пазітыўнага ўяўленні пра людзей з інваліднасцю. За гэты перыяд прайшлі школьныя інфармацыйныя мерапрыемствы, дабрачынныя акцыі, гарадскія тэматычныя мерапрыемствы.