“Нёман” далучыўся да праекта “Еўрапейскі футбольны тыдзень”
з 21 па 29 мая ва ўсіх еўрапейскіх краінах праходзяць спартыўныя мерапрыемствы прысвечаныя сацыяльнаму праекту. У Гродне спартыўнае свята прайшло 27 мая на футбольнай пляцоўцы СДЮШАР “Нёман”. Там футбалісты і трэнеры школы “Нёмана” прадэманстравалі майстар-клас для дзяцей спецыяльнага дзіцячага садка №7 (для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця).
Ад “Нёмана” выступалі футбалісты дубля Максім Шышлаў, Антон Сарокін і Ягор Хвалько, а таксама трэнеры школы Мікалай Гурэнка і Руслан Сакута.
“Еўрапейскi футбольны тыдзень Special Olympics” з’яўляецца найбольш масавым спартовым мерапрыемствам для асоб з разумовымі парушэннямі, які праводзяцца міжнароднай арганізацыяй Special Olympics сумесна з UEFA з 2000 года.
Фота i вiдэа: fcneman.by