XI Фестываль нацыянальных культур распачаўся арганным канцэртам

|

“Мы толькі паспелі скончыць рэстаўрацыю храма ўнутры, і ў нас адразу пачынаюцца канцэрты. Мы радыя, што ўпершыню за 20 гадоў нашыя мерапрыемствы ўключылі ў праграму Фестывалю нацыянальных культур”, – гаворыць пастар Уладзімір Татарнікаў.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >

 

Цікавасць гарадзенцаў да арганнай музыкі не змяншаецца. На першым сёлетнім канцэрце амаль не было вольных месцаў. Ганна Хорш на працягу гадзіны грала творы еўрапейскіх кампазітараў. Завяршыла ж выступ эфектным выкананнем беларускай “Купалінкі”.

 

 

4 чэрвеня ў 15.00 у кірсе выступіць расійская арганістка Вікторыя Гамазава з аўтарскай праграмай “Музычныя адкрыцці”.

 

Канцэрты ў кірсе з’яўляюцца дабрачыннымі, уваход на іх – за ахвяраванні. Атрыманыя сродкі будуць накіраваны на выраб галоўнага вітража ў цэнтры алтарнай часткі. Гэты вітраж – адноўленая па старых фота копія страчанага. Таксама ў планах абшчыны падсвяціць будынак. Амбасадар Нямеччыны ў Беларусі абяцаў паспрыяць рамонту вежавага гадзінніка. Яны павінны “пайсці” ўжо ў наступным годзе, калі лютэранская царква будзе адзначаць 500-годдзе.