“Гішпанцы ” ўзялі гран-пры, а “Крумкачы” палілі пад “Серебряную свадьбу”: ў Лідскім замку прайшоў фестываль “Мары здзяйсняюцца”

|

 

 

Разынкай сёлетняга фестывалю  стала прапанова арганізатараў падрыхтаваць канцэртныя нумары павоодле культурных традыцый народаў свету.

 

 

Жаданне правесці яго ў Лідзе з’явілася, калі арганізатары наведалі горад, вяртаючыся з Васілішкаўскага дома- інтэрната. “Захацелася, каб наша моладзь таксама пабачыла велічную прыгажосць Лідскага замка. А жыхары горада пабачылі, якімі творчымі могуць быць нашы дзеці” – распавядае Таццяна Герасімава з дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Свет без межаў”.

 

 

Мясцовыя ўлады  пайшлі насустрач арганізатарам фестывалю, узгаднілі і падтрымалі мерапрыемства. “Увогулуле, шмат людзей адзываліся на нашы просьбы, – успамінае Таццяна. – у Лідзе мы не адчывалі сябе чужымі. Адразу склалася каманда аднадумцаў, што разам імкнуцца зрабіць усё як найлепш. ”

 

 

На сцэне Лідскага замка чаргаваліся выступы маладых артыстаў з дамоў-інтэрнатаў і прафесіяналаў   беларускай эстрады. Выступілі Аляксандр Патліс і гурт NAVI, а гадзінны выступ кабарэ-бэнда “Серебряна свадьба”ператварыўся ў дыскатэку.

 

 

Разынкай сёлетняга фестывааля стала прапанова арганізатараў падрыхтаваць канцэртныя нумары паводле культур  народаў свету.

 

 

А самымі яркімі выступамі, паводле меркавання журы, вызначыліся “афрыканцы” з Гарадзішчанскага дома-інтэрната, яны атрымалі першае месца і “гішпанцы” з Журавішкаў, што атрымалі гран-пры фестываля.

 

 

Увосень яны паедуць ў Польшчу, на Міжнародны фестываль “Кракаўскія музычныя сустрэчы”, дзе будуць прадстаўляць нашу краіну. І хаця  прышлося выбраць амаль з сотні дзяцей толькі адзін калектыў-пераможцу, ніхто з удзельнікаў не сышоў без падарункаў.

 

“Кожны калектыў, што выходзіў на сцэну, быў адзначаны ў пэўнай намінацыі – вакал, харэаграфія, ці нават – воля да перамогі, – распавядае Таццяна Герасімава,  – прызы і падарункі для іх падрыхтавалі партнёры фестывалю.

 

 

 

Калі  над замкам спусціліся прыцемкі, галоўнымі героямі сцэны сталі “Вогненныя крумкачы”, што паказалі фаер-шоў.

 

 

 

 


А калі іх агні згаслі,  неба над замкам расквецілася залпамі салютаў. 

 

 

1 align=”” width=”725″ height=”483″ >

 

 


 

Разыходзіліся госці свята амаль апоўначы.

 

 

 

Фота аўтаркі