БЕЛАРУСКАЕ ТЭЛЕБАЧАННЕ РЫХТУЕ ВІДЭАПРАВАКАЦЫЮ
Сайт «Хартыі’97» паведамляе, што гэта, хутчэй за ўсё, і ёсць чацвёрты арыштаваны, але аб якім нічога не вядома грамадскасці. Сведка знаходзіцца за рашоткай па факту замаху на аднаго з палітыкаў. Пры ператрусе ў яго былі сапраўды знойдзеныя гранатамёт і некалькі аўтаматаў. Мужчына прадстаўляецца былым целаахоўнікам Мікалая Аўтуховіча. Пакуль «справу Ваўкавыскіх прадпрымальнікаў» вядзе той жа следчы, што і справу аб выбухах у ноч з 3-га на 4-е ліпеня…». «На конт таго, што ў Мікалая быў нейкі целаахоўнік, – гэта нейкая бязглуздіца», – пракаментавала жонка Мікалая Аўтуховіча.
ТС