ХАТНЯЕ ЗАДАННЕ АД ЛІТОЎСКАГА ПАСЛА

|

«Сёння гэтая дамова ўжо знаходзіцца на фінішнай прамой. Свае прапановы мы аддалі беларускаму боку. Літва ўсе ўнутраныя працэдуры ўжо завяршыла», – сказаў амбасадар на прэс- канферэнцыі ў Мінску. Па яго словах, зараз бакі ўзгадняюць «фармат» ідэнтыфікацыйнай карткі і тэрміны яе дзеяння, а таксама пытанне страхавання. «17- 18 лютага кіраўнікі консульскіх служб яшчэ раз сустрэнуцца, і, я думаю, да лета рашэнне можа быць прынята», – сказаў Э.Багдонас.

Дамова прадугледжвае бязвізавы рэжым перасячэння мяжы для беларускіх і літоўскіх грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі да 50 км ад мяжы. Жыхарам памежных рэгіёнаў будуць выдадзеныя пасведчанні, якія дазволяць ім на працягу 5 гадоў перасякаць мяжу. З літоўскага боку ў памежную зону ўвойдзе Вільнюс, з беларускага – Ліда і Гродна.

Пасол таксама нагадаў, што Літва з’яўляецца актыўным прыхільнікам памяншэння кошту шэнгенскіх віз для Беларусі: любая шэнгенская віза, у тым ліку гадавая шматразовая, каштуе 60 еўра, а шматразовая гадавая віза ў Беларусь – больш за 170 еўра. «Хатнюю працу за вас мы не зробім», – зазначыў Эдмінас Багдонас.

ТС