Парады ад «Стыльнай кухні»

|

Чалавецтва шануе вінаград не толькі за яго смакавыя якасці, але і за тыя карысныя рэчывы, якімі літаральна нашпігаваныя сакавітыя ягады.

 

У вінаградзе ёсць важныя для здароўя чалавека вітаміны (А, С, В6), мінералы (калій, кальцый, жалеза, фосфар, магній і селен), клятчатка і нават пратэіны, дзякуючы якім ён можа выкарыстоўвацца як хатні сродак супраць мноства хвароб.

 

Дзіўна, але сок спелага вінаграда – добры сродак для лячэння мігрэні ( ад гэтай напасці не дапамагаюць нават лекі). Яго варта прымаць раніцай, не змешваючы з вадой.

 

Светлы і белы вінаградны сок папаўняе жалеза ў арганізме і прадухіляе стомленасць. Чырвоны вінаград валодае моцнымі антыбактэрыцыднымі і антывіруснымі ўласцівасцямі і можа абараніць ад інфекцыі.

 

Аднак улічваючы, што аўдыторыя «ТС» – у асноўным маладая і здаровая, лепш не гаварыць аб больках, а прапанаваць парачку стыльных рэцэптаў, каб пацешыць сябе і сяброў. Дарэчы, такі радасны напой, як віно, з беларускага вінаграда атрымоліваецца, мякка гаворачы, не «Ркацытэлі». Затое соўсы!..

 

Калі вы аматар мяса, вазьміце 0,5 кг вінаграда, 1-2 галоўкі часныку, 50-100 г грэцкіх гарэхаў, соль, зеляніну кінзы. Вінаград праварыце, пратрыце праз сіта, дадайце здробненыя інгрыдыенты і варыце яшчэ хвілін 10. Дадайце па смаку соль. Упэўніваю, любы шашлык або антрыкот зайграе новымі смакавымі адценнямі.

 

Калі вы аматар рыбы, вазьміце ўсё тое ж, толькі замест гарэхаў – лыжку вострай аджыкі. Працэс – той жа.

 

А калі вы аматар проста смачна паесці, то да любога блюда (нават да дранікаў!) можна прапанаваць такі варыянт: 0,5 кг вінаграда, корань хрэну, 2 cт. л. лімоннага соку ), 0, 5 кг узбітых вяршкоў, соль, белы перац і кайенскі перац. Варыць гэты соўс не трэба, проста ўсё змяшаць. І, вядома, у адрозненне ад першых двух, ён не захоўваецца, з’ядаць яго трэба адразу.

Фота http://fotosbornik.ru