Відэафакт: гарадзенскія руферы небяспечна прагуляліся па вантавым мосце
Са слоў хлопцаў, каб патрапіць на мост ім неабходна было скарыстацца небяспечным метадам – прайсці па вантах. Ванты гэта сталёвыя тросы, нацягнутыя па ўсёй даўжыні мосту.
Руферамi называюць тых, хто займаецца руфiнгам – экстрэмальным заняткам, сутнасць якога ў прагулках па дахах высокіх будынкаў ды іншых аб’ектаў. У Гродна такое хобі прыйшло нядаўна, але ўжо мае прыхільнікаў, у тым ліку непаўнагадовых.