Фотарэпартаж: У “Лясным Эдэме” адсвяткавалі Купалле
Госці сядзібы вучыліся на майстар-класах плясці вянкі з лістамі папараці. Вянкі добра пасавалі да любых строяў і стваралі каларыт. У вечары іх пусцілі па плыні ручая, каб паваражыць на суджанага.
Ахвотныя маглі патанцаваць беларускія танцы – “Лявоніха”, “Карапет”, “Падэспань” ды іншыя знаёмыя мелодыі гучалі на сядзібе.
Бліжэй да вечара традыцыйную музыку змяніла сучасная. Канцэртную праграму падрыхтавалі гурты “Раса Мечтателей” і “Вочы”.
Што да надвор’я і краявідаў, то яны радавалі гасцей сядзібы ўвесь час, без перапынкаў.