Урад змяніў пералік даходаў, з якіх спаганяюць аліменты

|

Як паведамляе БЕЛТА, адпаведнае рашэнне прынятае ў адпаведнасці з пастановай Саўміна №551 ад 14 ліпеня 2016 года.

 

У афіцыйнгым каментары сказана, што такія меры прынятыя дзеля забяспячэння правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх дзяцей. Пералік даходаў дапоўнены нормай па ўтрыманні аліментаў са штомесячнай даплаты да заробку, якую работнік выбірае наўзамен дадзенага яму права на прафесійнае пенсійнае страхаванне. Таксама аліменты будуць спаганяцца з надбавак да стыпендыяў.

 

Пры гэтым з пераліку выключана ўтрыманне аліментаў з сумы матэрыяльнай дапамогі на санаторна-курортнае лекаванне і аздараўленне непаўналетняга дзіця.

 

Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.