Сакрэтаў больш няма: хто выступіць на “Басовішчы 2016”?

|

Поўны лайн-ап выглядае такім чынам:

 

Фестываль “Басовішча-2016” пройдзе 22-23 ліпеня ў памежным польскім мястэчку Гарадок. Арганізатары запэўніваюць, што ўсе беларусы, якія своечасова падалі заяўку на атрыманне візы, атрымаюць магчымасць наведаць оўпэн-эйр.

 

“У гэтым годзе будзе больш па-за музычнай актыўнасці, – кажа пра адрозненні цяперашняга оўпэн-эйра арганізатар Лідзія Пякарская ў каментыра “Еўрарадыё”. – Мы хочам, каб іх было больш і больш з кожным годам. Працягнем “Стрэфу БасМежжа”, дзе музыкі, журналісты і звычайныя гледачы могуць сустрэцца і пагаварыць. Таксама прыедуць тэатры, гэта наогул новаўвядзенне на фестывалі. У суботу бліжэй да поўдня, калі ўжо ўсе павыходзілі з гарачых намётаў, плануем правесці спартыўную гульню. Будзем разбівацца на пяць каманд па пяць чалавек. У кожнай адзін арганізатар фестывалю і чатыры наведвальніка. Будзем скакаць, бегаць … гэта значыць правядзем такую ​​спартакіяду, за перамогу ў якой запланаваны прызы”.