Auchan на Гэтманьскай у Беластоку павялічыцца – будаўніцтва ўжо пачалося

|

Дабудаваная частка арганічна спалучыцца з існуючай, з’явіцца яшчэ адзін уваход. Паркоўку павялічаць на 250 месцаў. Будаўніцтва запланавана так, каб не замінаць штодзённай працы і камфорту кліентаў. Час працы ўсіх крамаў не зменіцца.

 

 

У новай частцы з’явяцца вялікія крамы H&M, Toys’R’Us i Martes Sport, а таксама шэраг меншых. Адкрыццё новай часткі гандлёвага цэнтра Auchan Hetmańska запланавана на першую палову 2017 года.