Прэзентацыя кнігі Юрыя Гардзеева ў Гродна
Тэма сустрэчы – усё самае новае ў даследаванні жыцця Гродна і гродзенцаў эпохі Антонія Тызенгаўза. Падчас імпрэзы Юры Гардзееў прадставіць сваю новую кнігу “Рамантык эпохі асветніцтва”. Абагульняючая праца, прысвечаная гродзенскаму старасце, пры якім горад называлі “квітнеючай Галандыяй на Нёмане”, на беларускай мове выйшла ўпершыню. Аўтар падрабязна расказвае аб архітэктуры Гарадніцы, установах, якія месціліся ў будынках, што ацалелі да сённяшняга дня ці былі разбураныя.
Аўтар знакамітай “Магдэбургскай Гародні”, доктар гісторыі Юры Гардзееў з’яўляецца ад’юнктам Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага універсітэта.
Пачатак сустрэчы ў 18.30 па вул. Будзёнага, 48а-44.
Здымак з harodnia.com