У Любчы мясцовы жыхар збіў двух валанцёраў, якія прыехалі аднаўляць замак

|

Дужы хлопей збіў абодвух валанцёраў-студэнтаў, але і сам атрымаў па твары. На наступны дзень пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю. Агрэсара затрымалі, узбуджана крымінальная справа па арт. 339 КК “Хуліганства”. Летась гэтага хлопца судзілі за крадзеж.

 

Любчанскі замак, што пад Навагрудкам, ужо шмат год бясплатна аднаўляюць валанцёры з усёй Беларусі. Для падтрымкі прац створаны дабрачынны фонд, якому дапамагаюць розныя спонсары, у тым ліку “Прыёрбанк”.