У Гродне з акна шматпавярховіка выпаў і разбіўся малады мужчына
У прэс-службе УУС паведамілі, што сярод здагадак аб няшчасным выпадку або суіцыдзе адпрацоўвалася крымінальная версія, якая, у выніку, не пацвердзілася.
Вядома, што памерлы апошнія гады працаваў у Расіi і не так даўно вярнуўся дадому на спадарожных машынах. Часта ўжываў спіртныя напоі, у тым ліку напярэдадні паклікаў з гэтай мэтай у госці сяброў. У працэсе застолля мужчына стаў паводзіць сябе неадэкватна, выйшаў у суседні пакой, стаў на падваконнік i ўпаў уніз.