Беларуская чыгунка пачала прадаваць праз інтэрнэт білеты ў Еўропу. Але іх усё роўна трэба афармляць на вакзале
На першым этапе афармленне электронных праязных дакументаў праходзіць без электроннай рэгістрацыі. Гэта значыць, для паездкі білеты, аплачаныя праз інтэрнэт, абавязкова трэба аформіць у спецыялізаваных пунктах – міжнародных касах. У Гродне гэта касы 8 і 9 на чыгуначным вакзале, якія працуюць кругласутачна.
На сайце можна таксама вярнуць электронныя білеты, аплачаныя з дапамогай банкаўскіх карт праз сістэму плацяжоў ASSIST і інтэрнэт-банкінг “Беларусбанка”. Зварот грошай магчымы і ў міжнародных касах.
У бліжэйшай перспектыве Беларуская чыгунка плануе развіваць сістэму, каб можна было набываць білеты і не рэгістраваць іх пазней у касах.
Падрабязная інфармацыя пра парадак афармлення электронных білетаў размешчана на сайце poezd.rw.by.
Фота: unsplash.com/kholodnitskiymaksim