Уладзімір Краўцоў прыйшоў на “Атрад самагубцаў”: паслухаў новы Dolby Atmos, але фільм не даглядзеў
Гарадзенскі кінатэатр “Кастрычнік” стаў другім у Беларусі, дзе ўсталявалм шматканальны 3D-гук Dolby Atmos. Гэтая сістэма дазваляе гледачам адчуць не толькі кірунак, але і вертыкальную пазіцыю крыніцы гуку. Такім чынам, шум дажджу сапраўды даносіцца са столі, а ад надыходзячага цягніка дрыжыць падлога.
“Мы, як патрыёты, стараемся, каб нашы жыхары заўсёды ішлі ў нагу з часам і маглі глядзець фільмы ў той жа якасці, як у Лондане, Парыжы, Маскве і іншых гарадах. Нам прыемна, што мы прэзентуем найноўшую сістэму 3D-гуку. Я ўпэўнены, гараджанам спадабаецца”, – сказаў на прэм’еры фільма генеральны дырэктар “Гроднааблкінавідэапраката” Юрый Аляксей.
Сапраўды, гарадзенцам спадабалася на прэм’еры “Атраду самагубцаў”. Фільм у новым фармаце сабраў цэлую залу. Праўда, Уладзімір Краўцоў з калегамі з аблвыканкама да канца фільма так і не прасядзеў.
align=”” width=”725″ height=”544″ >