У адказ на Алімпіяду ў Рыа ў Гродне адкрылі свае спаборніцтвы з агнём і спартоўцамі

|

Спартакіяда “Алiмпiёнiк”, адмыслова прымеркаваная да пачатку Алімпійскіх гульняў у Бразіліі, праводзіцца ўпершыню. Яе праграма заснавана на нарматывах Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларусі.


“Мы ўпершыню праводзім спартакіяду “Алiмпiёнiк”. У ёй бяруць удзел наймацнейшыя прыхільнікі здаровага ладу жыцця Гарадзеншчыны. Спартсмены, якія не толькі ў адным з відаў спорту маюць нейкія вынікі, але і ў комплексе”.



“Алiмпiёнiк – высокае званне, якое давалі яшчэ ў Старажытнай Грэцыі. Гэтыя людзі карысталіся многімі прывілеямі, іх паважалі. Мы хочам, каб нашы спартсмены-пераможцы сталі такімі ж алiмпiёнiкамi, як у старажытнасці”, – сказаў начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Алег Андрэйчык.

 

На спартакіяду ў Гродна прыехалі людзі розных прафесій і ўзростаў з усёй вобласці. Гэта не толькі спартсмены, але і аматары здаровага ладу жыцця, якія прайшлі адбор у сваіх раёнах.

 

 

Усе ўдзельнікі спартакіяды будуць спаборнічаць у такіх дысцыплінах, як лёгкая атлетыка, гiмнаcтыка, падцягванне на высокай перакладзіне, плаванне і стральба кулявая.

 

Плануецца, што спартакіяда стане традыцыйнай i падштурхне жыхароў вобласці больш сур’ёзна ставіцца да спорту і здаровага ладу жыцця.

 

 

На адкрыцці спаборніцтваў прадстаўнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Аляксандр Тананушка і прадстаўнік дабрачыннага цэнтра “Пара” Ганна Гаўрылава прабеглі круг пашаны з агнём спартакіяды “Алiмпiёнiк -2016”.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >