У Гродне знік таксіст – машыну знайшлі ў лесе
Кіроўца быў за рулём аўтамабіля Volkswagen Sharan 2002 года выпуску, рэгістрацыйны нумар аўтамабіля 8187 АЕ-4, нумар таксі 4 ТАХ 4867, колер серабрысты.
Такое паведамленне распаўсюджвала па сацыяльных сетках у гарадзенскіх групах жонка таксіста:
“Вельмі патрэбна дапамога. Знік мужчына 33 гады. Этель Андрэй Іванавіч. Гродна. Знік у ноч з 13 на 14 жніўня. Працуе ў таксі, ноччу ў 2.30 зняўся з заказаў. Дадому не вярнуўся. Тэлефон стаў недаступны каля 3-х гадзін ночы”.
Праз некалькі гадзін аўтамабіль мужчыны знайшлі каля Капцёўкi. Пазней знайшлі і цела кіроўцы.
Цела зніклага таксіста знайшлі ў полі каля Гібуліч
Праваахоўнікі падцвердзілі факт забойства гарадзенскага таксіста