Хібіны, дзе не заходзіць сонца
Запаляр’е ж беларусам звычайна здаецца нечым таямнічым і недасягальным, месцам, куды едуць альбо за вялікімі грашыма, альбо «матаць тэрмін» (згодна савецкай тэрміналогіі).
Тым не менш, купка гарадзенцаў вырашыла ў гэтым ліпені рвануць на поўнач, на тысячы кіламетраў за палярнае кола далей ад мітусні цывілізацый, каб адчуць веліч прыроды, пабыць з ёй сам на сам, дакрануцца да яе прыгажосці, падумаць пра сэнс жыцця, і прывесці на сваю Бацькаўшчыну пару бліскучых каменьчыкаў, успаміны ды экзатычны паўночны загар.
Прапануем вам фотарэпартаж чатырох гарадзенцаў з Хібінаў – гор на Кольскім паўвостраве, дзе раз на год на працягу месяца не заходзіць сонца.
>
Мядзвежагорск – сэрца Карэліі. Чыгунка – сродак сувязі з навакольным светам і адначасова стыль жыцця
Выміраючая расейская правінцыя з паўночным каларытам
Заходняя мяжа Хібінаў – воз. Імандра. Гульня свету і вады
Імхі цалкам адпавядаюць павольным запалярным рытмам
«Уперад, да невядомага!» – перавальнае сядло схавалася ў аблоках
|
|
Згодна з паданнем, у гэтай шчыліне калісьці загінуў атрад вікінгаў |
Хібінскія рачулкі цяжка перайсці не замачыўшы ногі… Але магчыма |
Люстэрка возера стварае дакладную копію навакольнага пейзажу
Хібіны ўначы…
Кароткае запалярнае лета. Праз пару дзён большая частка снегу зыйдзе, а мы апынемся па той бок далёкіх вяршынь
|
|
Выведка. Заўтра – спуск з поўнай выкладкай | Нулявы кіламетр на кантрольна-выратавальнай станцыі. Кожная дошчачка сімвалізуе чыюсьці радзіму |
Маўклівая веліч паўночных гор
Засеяныя камянямі тутэйшыя азёры выглядаюць асабліва паэтычна
|
|
Так ствараліся легенды пра падземных жыхароў запаляр’я… |
Тутэйшыя вятрыскі і ня так скруцяць! |
Людзі на балоце. Высакагорным
Від на Імандру з гары Юдычвумчор – найвышэйшай кропкі Хібінаў. Справа – дэфармаваная трыянгуляцыя: вынік зменаў тэмператур ды няспынных вятроў
Вечар: аблокі «кладуцца спаць»
Канец падарожжа – выхад у прыгарады Кіраўска. Сутыкненне прыроды і цывілізацыі
Удзельнікі і фота: Юлія Віхарава, Аляксандр Кіркевіч, Аляксей Міневіч, Юры Седзянеўскі