Алімпіяда-2016: гарадзенскія малатабойцы Іван Ціхан і Сяргей Каламоец выйшлі ў фінал
Кваліфікацыйны нарматыў Іван Ціхан выканаў яшчэ з першай спробы, кінуўшы свой снарад на 76,51 м. Іншы прадстаўнік Гарадзеншчыны Сяргей Каламоец здолеў прабіцца ў фінал з другой спробы. Свой снарад ён кінуў на 74,29 м.
Яшчэ адзін гарадзенскі спартсмен Павел Барэйша кінуў молат на 73,33 м, што не дазволіла яму выйсці ў фінал.
Першым жа па выніках кваліфікацыі стаў прадстаўнік Польшчы – Войцех Навіцкі – 77,64 м. Сусветны лідар сезона паляк Павел Файдек сенсацыйныя не трапіў у фінал.
Фінальныя спаборніцтвы пройдуць у ноч з 19 на 20 жніўня (3.05 гадзін). Прамую тэлетрансляцыю можна паглядзець на тэлеканале Беларусь 5.
Гарадзенцы ў Рыа. За каго заўзець на Алімпіядзе-2016
На здымку Іван Ціхан