У Лідзе гараджане пратэстуюць супраць заварвання смеццеправодаў: складаюць смецце ля пад’ездаў
– 20 гадоў жылі як людзі, зараз павінны з пакетамі па ўсім раёне цягацца. Месца сустрэчы ва ўсіх – ля сметніцы! Гэта калгас нейкі ў XXI стагоддзі! Да чаго гэта ўсё? Каб прымусіць нас сартаваць адходы? Лухта несусветная, бо гэта трэба рабіць у сябе ў кватэры. А хто гэтым займаецца? Кідаюць усё ў адзін пакет, – кажа адзін з жыхароў.
Пратэст жыхароў Новага Паўднёвага толькі абурэннямі не скончыўся. Некаторыя людзі кантэйнеры ігнаруюць – пакідаюць пакеты прама пад пад’ездам. ЖЭС у сваю чаргу іх не прыбірае – гэта не ўваходзіць у абавязкі дворніка. Кучы гнілых адходаў так і ляжаць пад вокнамі кватэр. Трэба аддаць належнае персаналу ЖЭС – яны абгортваюць пакеты са смеццем ў поліэтылен, хоць рабіць гэта не абавязаны.