У Лідзе гараджане пратэстуюць супраць заварвання смеццеправодаў: складаюць смецце ля пад’ездаў
У мікрараёне Новы Паўднёвы ў Лідзе больш за 20 гадоў у дамах існавалі смеццеправоды. Некалькі месяцаў таму іх заварылі, а людзям прапанавалі альтэрнатыву – насіць адходы ў кантэйнеры. Стаяць яны на спецпляцоўках, далекавата ад многіх пад’ездаў. Гэта выклікала масу абурэнняў у некаторых жыхароў, пішуць “Принеманские вести”.