“Універсітэт Залатога Веку” абвяшчае восьмы набор

|

«Універсітэт Залатога Веку» – гэта сустрэчы з цікавымі людзьмі, магчымасць навучыцца таму, на што раней не хапала часу, быць карыстным іншым людзям.

 

У праграме «Універсітэту» – агульныя лекцыі і дыскусіі пра псіхалогію сталага ўзросту, асновы здаровага харчавання, спосабы падтрымання добрай фізічнай формы, дагляду за сваім знешнім выглядам, юрыдычныя аспекты, з якімі могуць сутыкнуцца сталыя людзі.

 

Апроч таго, Вас чакаюць разнастайныя курсы па інтарэсах:

  • навучанне карыстанню камп’ютарам і інтэрнэтам,

  • хор,

  • заняткі па падтрыманні фізічнай формы (цыгун, йога і інш.)

  • замежныя мовы

  • фота

  • розныя віды рукадзелля

  • і шмат іншага  

 

Заняткі ў межах “Універсітэта Залатога Веку” падзяляюцца на агульныя сустрэчы (лекцыі, прэзентацыі дыскусіі, гасцёўні) і курсы па інтарэсах.

 

 

Прэзентацыі праграмы адбудуцца з 20 да 23 верасня 2016. Заняткі для ахвотных узяць удзел ва «Універсітэце Залатога Веку» пачнуцца 13 кастрычніка і будуць працягвацца да 21 красавіка 2017 з перапынкам на зімовыя канікулы.

 

Арганізатарамі праграмы «Універсітэт Залатога Веку» ў Гродне з’яўляецца грамадскае аб’яднанне «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Трэці сектар»  і прыватная ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых” Студыя карысных кампетэнцый “.

 

Запісацца на прэзентацыі і атрымаць дадатковую інфармацыю пра магчымасці ўдзелу можна па тэлефонах: 75-71-72 альбо +375 25 549-73-85 з 10.00 да 15.00 у перыяд з 5 па 16 верасня (акрамя выходных). Паглядзець, як праходзілі заняткі ў мінулым годзе, можна на сайце праграмы “Універсітэт Залатога Веку” – uzv.by

Спяшайцеся, колькасць месцаў на ўдзел у занятках «Універсітэту» абмежаваная!