Школьнікі са Слоніма перамаглі на чэмпіянаце света па шашках
Першае месца сярод хлопчыкаў атрымаў Леў Марат, а трэцяе месца сярод дзяўчынак заняла Аляксандра Сіняк. Абодва шашысты выступалі ва ўзроставай катэгорыі да 10 гадоў.
Спаборніцтвы ва ўсіх групах праходзілі ў 7 тураў. У групе хлопчыкаў В8 – па кругавой сістэме, у астатніх – па швейцарскай.
Далей сачыць за ходам моладзевага чэмпіяната па шашках можна на сайце Міжнароднай федэрацыі шашак.