Новы сезон: прэм’еры и дэбюты
Для прэм’еры тэатр запрасіў са сталіцы маладога рэжысёра Наталлю-Разалію Родзіну і сцэнографа Алесю Снопак-Сарокіну. Вядомы гарадзенскі харэограф Аляксандр Цебенькоў, кіраўнік студыі сучаснага танца «Фолюш-балет», паставіў танцавальную частку.
Прыхільнікам нацыянальнай драматургіі тэатр прапануе спектакль сучаснага драматурга Сяргея Кавалёва «Тарас на Парнасе» у пастаноўцы акцёра тэатра заслужанага артыста Беларусі Сяргея Курыленкі. Акрамя таго, у рэпертуары з’явіцца п’еса на ваенную тэматыку: малады артыст тэатра Аляксандр Калагрыў інсцэнуе раман Барыса Васільева «У спісах не значыўся».
Тэатральны сезон пачынаецца 3 кастрычника.