Гарадзенскія лютэране ўсталююць сонечныя батарэі на доміку пастара

|

Гарадзенская лютэранская абшчына ўваходзіць у сістэму экалагічнага менеджменту “Белы бусел”. Не першы год яна ставіць перад сабой мэту зменшыць колькасць спажываемай электраэнергіі. Устаноўка сонечных батарэй на прыбудове да кірхi – адзін з сур’ёзных першых крокаў у гэтым кірунку. Чальцы абшчыны вераць, што ўстаноўка такіх батарэй дасць магчымасць у будучыні, з-за змены клімату ў Беларусі, часткова паменшыць выдаткі электраэнергіі.


“Наша царква надае вялікую ўвагу ўстойліваму развіццю, а асабліва экалагічнаму менеджменту, у плане выкарыстання альтэрнатыўных крыніц энергіі. Наша мэта – выкарыстоўваць усё, што нам дае Бог – сонца, вецер, дождж. Наша абшчына хоча паглядзець, ці сапраўды ў Беларусі выгадна ўсталёўваць сонечныя батарэі на малой тэрыторыі. Напрыклад, у Нямеччыне сонечныя батарэі вельмі распаўсюджаны, не толькі на буйных аб’ектах, але і на малых будынках”, – распавёў пастар лютэранскай абшчыны ў Гродне Уладзімір Татарнікаў.

 

Чакаецца, што ўстаноўка сонечных батарэй пачнецца да канца 2016 года. Вясной 2017 яны павінны паўнавартасна запрацаваць.