Hrodna Media Weekend сабраў у Гродне журналістаў, рэдактараў і выдаўцоў з усёй Беларусі

|

На мерапрыемстве выступілі медыя эксперты Дзмітрый Сурнін і Паўлюк Быкоўскі, рэдактары часопіса пра Мінск citydog.by Яся Каралевіч-Картэль і Сяргей Сахараў, рэдактар часопіса 34mag.net Антон Кашлікаў, заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса “Ідэя” Рыгор Астапеня ды стваральнік краўдфандынгавай платформы Talaka.by Іван Вядзенін. Даследчык інтэрнэта Міхаіл Дарашэвіч расказаў пра тое, як сёння выглядае рэгіянальная аўдыторыя анлайн-медыяў, з якой працуюць штодзённа ўдзельнікі форуму.

 

Ці не самым цікавым момантам была дыскусія аб перспектывах рэгіянальных медыяў у бліжэйшыя гады, у якой удзельнічалі прадстаўнік гомельскіх “Сильных новостей” Пётр Кузняцоў, рэдактар “Народных навін Віцебска” Сяргей Серабро і рэдактар гродзенскага блога s13.ru Сяргей Чабоцька.

 

Hrodna Media Weekend даў магчымасць беларускім прафесіяналам у сферы медыяў сустрэцца ды абмяняцца меркаваннямі, пагутарыць пра поспехі, праблемы ды планы на будучыню.

 


 

Фота: Ян Лялевіч