Ці хутка паедзем у Польшчу без віз?
– У след за меркаваннем Еўрапейскай Камісіі ва ўмове былі зробленыя пэўныя тэхнічныя выпраўленні. У бліжэйшы час скончыцца ўзгадненне тэхнічных запісаў, – паведаміў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Ян Баркоўскі, піша wiadomosci.onet.pl.
Як зазначыў чыноўнік, размовы наконт астатніх запісаў ужо не датычаць перамоваў, а з’яўляюцца толькі тэхнічнымі ўзгадненнямі бакоў. Яны тычацца працэдуры выдання адпаведных дакументаў.
Дзякуючы ўмове, жыхары памежных рэгіёнаў змогуць прасцей перасякаць мяжу – на аснове спецыяльных міграцыйных карт, а не віз.
Згодна з указаннем ЕС шырыня памежнага паса, па ўмове, мае 30 кіламетраў. У сувязі з тым, што ён абмежаваны адміністрацыйнымі адзінкамі у абодвух краінах, шырыня паса будзе большай – магчыма, дасягне 50 кіламетраў.
Каб мець магчымасць атрымаць спецыяльную картку, якая дазваляе перасякаць мяжу, трэба быць прапісаным на памежных тэрыторыях цягам апошніх не менш як трох гадоў. Кошт карты, якая будзе дзейсная 5 гадоў, будзе складаць 20 еўра.
Калі ўмова будзе падпісаная, то яшчэ мусіць адбыцца яе ратыфікацыя праз парламенты Польшчы і Беларусі. Дагэтуль улады будуць мець час на прыгатаванне неабходнай інфраструктуры.
У Беларусі абслугоўваць у справе міграцыйных картак будуць два польскія консульствы – у Гродна і Брэсце.
Здымак з svaboda.org