Аперацыя “пад аптычным прыцэлам”
Паводле папярэдніх дадзеных супрацоўнікаў Гродзенскай мытні, беспрацоўная жыхарка Гродна незаконна ўвозіла ў Беларусь розныя тавары з Польшчы. Дзейнічала па даволі пашыраным сцэнары: раздавала прадукцыю за мяжой, а за невялікія грошы турысты “перавозілі” іх у Беларусь без сплочвання мытных плацяжоў. Частку контрафакту перамяшчала сама. Вялікія партыі прызначаліся для продажу ў Мінску. Атрымаўшы санкцыю пракурора на вобыск, гродзенскія супрацоўнікі па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі сталі чакаць зручнага моманту.
Ён прыспеў тады, калі “бізнесоўцы” пачалі перагружаць рэчы з кватэры ў аўтамабіль “Кіа”, за рулём якога сядзеў мужчына, жыхар Мінска. Мужчыну затрымалі на месцы. Жанчына схавалася ў кватэры і “залягла на дно” – на тэлефонныя званкі і грук у дзверы не рэагавала. Пяты паверх выключаў магчымасць трапіць у кватэру інакшым чынам, як толькі чакаць. Праз нейкі час дзверы адчыніліся.
У выніку, кошт канфіскаванага тавару ацанілі ў звыш як 30 мільёнаў рублёў, знайшлі 211 найменняў адзення. У адносінах да затрыманых складзены адміністрацыйныя пратаколы. Пасля супрацоўнікі пачалі складаць дакументы і рабіць здымкі аўтамабіля з таварам. Міма праязджаў аўтамабіль, які спыніўся за некалькі метраў і з яго выйшаў мужчына. Ён выказаў прэтэнзіі, што супрацоўнікі прыпаркавалі аўтамабіль “на ягоным месцы”. Мужчына выглядаў цвярозым. Выказваючы пагрозы, ён падняўся ў пад’езд і праз некалькі секунд з’явіўся ў акне з вінтоўкай з аптычным прыцэлам. Хутка прыехаў АМАП, які абяззброіў дэбашыра. Матэрыялы здарэння накіраваныя для прававой ацэнкі.
Па матэрыялах uvd.grodno.by