Заўтра “Брузгі” абясточаць

|

У сувязі з правядзеннем работ па тэхнічным абслугоўванні сілавых лініяў з 11 да 14 гадзін току на пункце пропуску не будзе, паведамляе БЕЛТА. Аўтаномныя крыніцы сілкавання дазволяць забяспечыць бесперабойнае функцыянаванне “зялёнага” каналу, які прызначаецца для афармлення грамадзян і легкавога аўтатранспарту ў бястокавым перасячэнні мяжы.

“Чырвоны” канал увесь час будзе зачынены, грузавы аўтатранспарт афармляцца не будзе. З польскага боку ўжо ўзгоднены алгарытм сумесных дзеянняў па недапушчэнні чэргаў на “Брузгах”. Дзяржкамітэт будзе прапаноўваць карыстацца паслугамі пунктам пропуску “Бераставіца”, калі будзе неабходнасць у афармленні дакументаў.

Пра тое, што заўтра “Брузгі” будуць абясточаны, дзяжурны пункта мытнага афармлення пацвердзіць не змог – такой інфармацыі не меў. Не пацвердзілі гэта і памежнікі – першы раз пачулі такую інфармацыю. І толькі галоўны электрык сказаў, што заўтра дакладна з-за тэхнічных прац току на “Брузгах” не будзе…