Ян Булгак у Гродна

|

Здымкі са сваіх прыватных калекцыяў прывязуць унук знакамітага фатографа Богдан Булгак і прафесар, фатограф Кшыштаф Хейке. Гродзенцы змогуць убачыць каля 80 здымкаў з выявамі Гродна, Вільні і Львова

Выстава прымеркаваная да 170-годдзя фатаграфіі і зарганізаваная пры пасярэдніцтве Генеральнага Консульства Польшчы ў Гродна. Адкрыццё з удзелам польскіх гасцей, уласнікаў калекцыяў, мае адбыцца ў 15 гадзін у выставачнай залі па Ажэшка. Выстава будзе чынная да 1 лістапада.

Ян Булгак нарадзіўся на Навагрудчыне ў 1876 годзе. Вучыўся ў Вільні, Кракаве. Займацца фатаграфіяй пачаў у 29 гадоў. Цягам жыцця ствараў больш дзесятка тысяч здымкаў, якія ўваходзілі ў знакамітыя альбомы аб Віленшчыне, Нарачы, ншых мясцінах. Ян Булгак таксама займаўся і тэорыяй фатаграфіі. Яго працы захоўваюцца ў Польшчы, Літве, Расіі, невялікая частка ў Нацыянальным музеі Беларусі, асобныя фотаздымкі ёсць у зборах Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі і Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея.

Здымак з http://photoscope.iatp.by