Каты Ёзафа Ратцынгера.

|

«Каты…» – гэта хутчэй пазажанравая літаратура, сумесь эсэ і кароткага рамана, злепкі рэчаіснасці, кароткія кавалкі жыцця, калейдаскоп прадметаў і дзеянняў, намёкі на характары, гратэск. Гэткія малыя скульптурныя формы ў літаратуры.

 

1 лістапада спаўняецца 25 гадоў з таго дня, як Сяргей Астраўцоў пачаў працаваць у Гародні журналістам. Адначасова ён стаў пісаць прозу. У кнізе «Каты Ёзафа Ратцынгера» сабраны тэксты ў розных жанрах, якія аўтар друкаваў у газеце «Наша Ніва». У першым, адноўленым у 1991 годзе, нумары газеты выйшла яго апавяданне «Мытыя яблыкі» — пра падзеі 1968 г. у Чэхаславаччыне. Апошні тэкст кнігі датуецца 2007-м годам, гэта кароткае эсэ «Рымскае варэнне з Крэйдавых гор». Пра ўсё, дзе варта быць у Гродна на http://ruh-u-hrodna.livejournal.com

Фота budzma.org