Падводнае паседжанне ўраду

|

24 кастрычніка па ўсім свеце адбудуцца экалагічныя мерапрыемствы і акцыі. У Беларусі арганізатарам Дня выступіла экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”.

У Гродна зладзіцца графіці-акцыя “Мы ўратуем клімат!” Для размалявання прапануецца сцяна каля Гродзенскага купалаўскага ўніверсітэта. Тэмы графіці – планка выкідаў 350, праблема змену клімата, дзеянні людзей у абарону планеты ад глабальнага пацяплення. Таксама экалагічныя актывісты гэтага ж універсітэта 24 кастрычніка зладзяць міні-канферэнцыі ў іншых навучальных установах Гродна па праблеме змену клімата, навучаючы па сістэме “роўны-роўнаму”.

Міжнародны Дзень кліматычных зменаў – гэта серыя з больш за 3500 акцыяў у 160 краінах свету. Мяркуецца, што 24 кастрычніка стане адным з самых маштабных дзён экалагічных дзеянняў у гісторыі чалавецтва. Яго мэта – заклікаць сусветных лідэраў прыняць хуткія і эфектыўныя меры ў дачыненні да глабальнага пацяплення. Акцыя зладзіцца ў розных кутках свету адначасова: пачынаючы ад альпіністаў, якія размесцяць банеры-350 на схілах гары Эверэст да ўрадавых чыноўнікаў на Мальдыўскіх выспах, якія правядуць падводнае паседжанне ўраду з патрабаваннем прыняць меры па змене сітуацыі да таго, як іх краіна і народ загінуць ад патопу.

Увага сусветнай грамадскасці засяроджана на лічбе 350 – частыц на мільён – узровень, вызначаны навукоўцамі як апошнюю бяспечную мяжу канцэнтрацыі CO2 у атмасферы. Сёння выкіды перавышаюць гэтую лічбу. Больш інфармацыі пра Міжнародны Дзень кліматычных акцыяў можна знайсці тут.