Акцыя “Прышпіліся” падвяла вынікі
Паводле дарожных правілаў, усе пасажыры аўтатранспартнага сродку, які мае рамні бяспекі, мусяць быць прышпіленымі. У адваротным выпадку кіроўца плаціць штраф – да адной базавай велічыні. Мінулы тыдзень супрацоўнікі ДАІ асабліва пільна адсочвалі карыстанне рамнямі бяспекі.
Што тычыцца пасажыраў маршрутак, паведамілі “Твайму Стылю” ў аддзеле агітацыі і прапаганды абласной ДАІ, то тут іх не штрафавалі. Кіроўца маршруткі ў населеным пункце мае права не прышпільвацца. Пасажырам карыстацца рамнямі бяспекі патрэбна, але прымусіць іх гэта рабіць цяжка.