Эстонцы спраектуюць у Гродна чарговыя гіпермаркеты

|

Паводле афіцыйных дадзеных група кампаній АЛМІ плануе наступнае пашырэнне гандлёвай сеткі ў Беларусі, у тым ліку і ў Гродна. У перспектыве ў нашым горадзе з’явяцца яшчэ чатыры новыя аб’екты – універсамы па вуліцах Кабяка, Савецкіх памежнікаў, Рэпіна і гастраном па вуліцы Пушкіна.

Праектаваннем сеткі крамаў АЛМІ зоймецца архітэктурна-праектнае бюро з Эстоніі EA Reng AS праз прадпрыемства ў Мінску. Такім парадкам нядаўна была падпісана дамова аб праектаванні двух гандлёвых аб’ектаў у Гродна.

Паводле інфармацыі grodno.biz