Эпідэмія грыпу пакуль не пачалася
У параўнанні з мінулым годам, колькасць захворванняў на вострыя рэспіраторныя інфекцыі павялічылася ў Беларусі на 10,2%, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.Узровень захворванняў на грып не перасягнуў верхняга ўзроўню, якія азначае пачатак эпідэміі, і па ступені інтэнсіўнасці ацэньваецца як сярэдні.
Найбольш выпадкаў захворванняў у Мінску, Лідзе, Гродна, Наваполацку і Брэсце. Сярод хворых амаль 63% дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.
У Беларусі працягваецца кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць сезоннага грыпу, ужо прывіта больш за 17 тысяч чалавек.
Паводле інфармацыі interfax.by